Калюжны і Корабаў атрымалі траўмы і не згуляюць з венграмі

Калюжны і Корабаў атрымалі траўмы і не згуляюць з венграмі

Беларуская хакейная зборная засталася без двух вопытных гульцоў напярэдадні важнага матчу на чэмпіянаце свету. Як інфармуе прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі, траўмы ў паядынку з немцамі атрымалі Аляксей Калюжны і Дзмітрый Корабаў, і для іх першынство ўжо скончанае. Адзначаецца, што ў Калюжнага пералом галенастопа, на аднаўленне спатрэбіцца каля двух месяцаў. У Корабава траўма пляча, яму давядзецца лячыцца каля месяца.

Беларуская зборная напярэдадні матчу з камандай Венгрыі засталася і без капітана (Калюжнага). Жывая трансляцыя сённяшняга паядынка запланавана на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 16.10. Зборныя пазмагаюцца за месца ў эліце.

У хакейнай зборнай Беларусі 5-е месца па выніковасці займае... брамнік

Хакей для чайнікаў. Што трэба ведаць пра гульню

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі