Лукашэнка: Хакеісты захавалі месца ў эліце, калі адчулі, што не пусцім у краіну

Лукашэнка: Хакеісты захавалі месца ў эліце, калі адчулі, што не пусцім у краіну

Стала вядомая яшчэ адна цытата з учорашняга выказвання Аляксандра Лукашэнкі пра правальнае выступленне хакейнай зборнай Беларусі на нядаўнім чэмпіянаце свету ў Расіі. Як паведамляла Еўрарадыё, падчас сустрэчы з працоўным калектывам "Амкадор-Пінск" кіраўнік дзяржавы гаварыў, што хакеісты зборнай Беларусі "плюнулі ў душу народа", выходзілі на пляцоўку "растапырыўшы пальцы". У сюжэце тэлеканала АНТ пра візіт Лукашэнкі ў Пінск ёсць і іншае выказванне, якое ў першых сюжэтах было "за кадрам".

Лукашэнка: "Не было каманднага духа. Вочы не гарэлі. Як толькі адчулі, што мы ўвогуле іх у краіну не пусцім, тады яны ўжо выйгралі ў французаў і засталіся ў гэтым вышэйшым дывізіёне".

Гэтыя словы Аляксандра Лукашэнкі не трапілі ў відэаролік, падрыхтаваны БЕЛТА (гл. другое відэа). Затое ў ім кіраўнік дзяржавы пераказвае тлумачэнне такога выступлення зборнай кіраўніка федэрацыі хакея.

Міхаіл Грабоўскі: Вынік зборнай — гэта на дадзены момант рэальны наш узровень

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі