Сёння на хакейным чэмпіянаце свету пройдуць паўфінальныя матчы
У суботу, 21 траўня, на хакейным чэмпіянаце свету ў Расіі пройдуць паўфінальныя матчы. У першым з іх у Маскве сустрэнуцца расійская зборная і каманда Фінляндыі. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 16.10.
У другім паўфінале згуляюць зборныя ЗША і Канады. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 20.10.
Як вядома, на чэмпіянаце свету хакейная зборная Беларусі выступіла правальна, яна была ў кроку ад вылету з эліты, у выніку заняла толькі 12-е агульнае месца. Тым не менш, Дэйв Льюіс будзе галоўным трэнерам хакейнай зборнай Беларусі да 2018 года, заявіў старшыня Федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі.