Канада стала другім фіналістам чэмпіянату свету па хакеі

Канада стала другім фіналістам чэмпіянату свету па хакеі

Зборная Канады выйшла ў фінал чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць у Расіі. У напружаным паўфінальным паядынку канадцы адолелі сапернікаў са Злучаных Штатаў — 4:3.

У вырашальным паядынку Канада сустрэнецца з Фінляндыяй, яшчэ адным фіналістам, а ЗША паспрачаецца з Расіяй за бронзавыя медалі

Матч за трэцяе месца пройдзе 22 траўня ў Маскве і пачнецца ў 16.15 паводле мінскага часу. Фінальны паядынак адбудзецца ў расійскай сталіцы ў той жа дзень, пачатак у 20.45.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі