Камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзе перанеслі з Беларусі ў Аман

Камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзе перанеслі з Беларусі ў Аман

Камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзе 2022 года перанеслі з Беларусі ў Аман. Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Себасцьян Коў.

"Ёсць абмежаванні ў падарожжах у Беларусь, цяжкасці ў дыпламатычных адносінах. Рады аб'явіць, што савет абраў Маскат, Аман у якасці месца замяшчэння", — цытуе Tribuna.com словы спартовага чыноўніка. 

Мінск атрымаў права правесці гэты турнір у 2017-м. Меркавалася, што спаборніцтвы пройдуць у траўні 2020 года, але ў сувязі з пандэміяй каранавіруса іх перанеслі на 23-24 красавіка 2022-га.

Сёлета ў чэрвені стала вядома, што Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя вырашыла перанесці спаборніцтвы з Беларусі. Падставай для такога рашэння стала спецыяльная справаздача, падрыхтаваная камітэтам па рызыках. У ёй падкрэслівалася няпэўнасць у дыпламатычных адносінах і абмежаванні на міжнародныя паездкі ў Беларусі.

Раней у афіцыйнага Мінска забралі этап Кубка свету па біятлоне, чэмпіянат свету па сучасным пяцібор'і, чэмпіянат Еўропы па велатрэку і чэмпіянату свету па хакеі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі