Камісія Мінюсту не знайшла парушэнняў у калоніі, дзе трымаюць сотню палітвязняў

Камісія Мінюсту наведала калонію "Віцьба" / viciebskspring.org

Камісія Мінюсту наведала калонію "Віцьба" / viciebskspring.org / "Віцебская Вясна"

Камісія пры Мінюсце наведала калонію "Віцьба" і не выявіла там парушэнняў, піша "Віцебская Вясна". У гэтай калоніі ўтрымліваюць больш за 100 палітвязняў.

Калонію наведала дэлегацыя з 11 чалавек. Гэта былі прадстаўнікі Генпракуратуры, Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, абласной пракуратуры, чальцы Віцебскай абласной наглядальнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Яны азнаёміліся з умовамі ўтрымання асуджаных, іх харчавання, медыка-санітарнага забеспячэння. Таксама прадстаўнікі камісіі наведалі памяшканні для доўгатэрміновых спатканняў і кароткатэрміновых сустрэч. Умовы жыцця і працы вязняў камісія ацаніла як здавальняючыя.

Чальцы камісіі правялі асабістыя гутаркі, а таксама зладзілі анкетаванне. Ніводнай скаргі на ўмовы ўтрымання ў калоніі яны не атрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі