Камітэт па правах чалавека разгледзіць скаргу аб забароне акцыі ў Гомелі

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу аб забароне акцыі ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага. Адпаведнае паведамленне 18 лютага з Жэневы атрымаў грамадскі дзеяч з Гомеля Юрый Варонежцаў, піша gomelspring.org.

Варонежцаў падаў скаргу разам з праваабаронцамі Анатолем Паплаўным і Леанідам Судаленкам, калі ў Гомелі 4 жніўня 2013 года забаранілі вулічнае шэсце ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які тады знаходзіўся за кратамі.   

Гамельчукі просяць Камітэт устанавіць, што дзяржава парушыла іх правы на свабоду правядзення мірнага сходу і свабоду выказвання думкі. Таксама яны просяць, каб Камітэт ААН рэкамендаваў беларускаму ўраду прывесці закон "Аб масавых мерапрыемствах", а таксама рашэнні мясцовай улады ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязаннямі.

Дарэчы, раней Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу былой кіраўніцы Гомеля Святланы Гальдадзе, якая скардзіцца на забарону мірнага сходу ў падтрымку Алеся Бяляцкага 4 жніўня 2012 года. Таксама ў Камітэце разглядаецца скарга Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі, якім забаранілі акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага 4 жніўня 2011 года.   

Фота — odsgomel.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі