Кампанія Apple стала сусветным рэкардсменам па прыбытку

Кампанія Apple стала сусветным рэкардсменам па прыбытку

Паводле справаздачы аб ходзе продажаў гаджэтаў, якую апублікавала кампанія Apple, за год ёй быў атрыманы рэкордны ў гісторыі карпаратыўнага бізнесу прыбытак — 233,7 млрд долараў, што на 28% больш за мінулагодні паказчык.

Па словах кіраўніка карпарацыі Ціма Кука, 2015 фінансавы год стаў самым удалым у гісторыі Apple. “Гэты поспех стаў магчымы дзякуючы нашай прыхільнасці да стварэння лепшых і самых перадавых прадуктаў у свеце, што з’яўляецца сведчаннем грандыёзнага майстэрства нашай каманды”, — заявіў Кук.

Выручка карпарацыі за 4 квартал фінансавага года склала 51,5 млрд долараў. Цяперашні паказчык даходаў амерыканскай кампаніі быў дасягнуты ў значнай ступені дзякуючы попыту на смартфоны iPhone на ўнутраным рынку Кітая ў апошнія тры месяцы.

Фота: REUTERS/MIKE SEGAR

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі