Кампанія Google падала ў суд на расіяніна за літару "ɢ"

Кампанія Google падала ў суд на расіяніна за літару "ɢ"

Кампанія Google паскардзілася ў арбітражны суд на расіяніна Віталя Папова. Ён валодае даменам ɢoogle.com. Адрас сайта Папова адрозніваецца ад дамена пашуковіка Google толькі адным сімвалам. Расіянін узяў Unicode-сімвал 0262 — "ɢ" замест літары "G", інфармуе ria.ru.

У кампаніі мяркуюць, што Віталь Папоў выкарыстоўвае фальшывы адрас Google для рассылкі спама, распаўсюду вірусаў і збору персанальных дадзеных карыстальнікаў. Аднак расіянін гэтыя абвінавачванні абвяргае, называе іх хлуснёй, паколькі доказаў няма. З даменам ён не збіраецца развітвацца.

У Google кажуць, што ўсе каментары па справе будуць пасля заканчэння судовых разбіральніцтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі