У Расіі аб'явілі пра блакіроўку месенджара Signal
![Расійскія карыстальнікі пачалі скардзіцца на збоі ў працы сервісу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/digitization-2781417_1280.jpg.webp?itok=ysGiy08g)
Расійскія карыстальнікі пачалі скардзіцца на збоі ў працы сервісу / pixabay.com
У Расіі аб'явілі пра блакіроўку месенджара Signal. Раскамнагляд заявіў, што прычынай стала "парушэнне заканадаўства" РФ. Выкананне яго патрабаванняў "неабходна для прадухілення выкарыстання месенджара ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах".
9 жніўня расійскія карыстальнікі Signal пачалі скардзіцца на збоі ў працы сервісу. Без VPN (або ўключэння рэжыму абыходу блакаванняў) месенджар адкрыць стала немагчыма.
Signal лічыцца адным з самых бяспечных месенджараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.