Кампанія Google запусціла новую версію сэрвісу Timelapse
Кампанія Google запусціла новую версію сэрвісу Timelapse, які дазваляе сачыць за зменамі ландшафту Зямлі. Як адзначае ria.ru, для запуску онлайн-праекта спецыялісты апрацавалі больш за 5 мільёнаў здымкаў, зробленых з космасу, пачынаючы з 1984 года.
Карыстальнікі Timelapse могуць самастойна "пераматаць" час у любой кропцы нашай планеты. У фінальную версію інтэрнэт-сэрвісу ўключаныя 33 глабальныя панарамы і 25 мільёнаў відэаролікаў, якія дэманструюць змены паверхні Зямлі за апошнія тры дзесяцігоддзі.
Адзначаецца, што новы Timelapse адрозніваецца ад версіі, запушчанай у 2013 годзе, больш высокай прапрацоўкай дэталяў, большым геаграфічным ахопам, павялічанымі магчымасцямі "пракруткі" часу.