Каму са сваіх сяброў Лукашэнка раздорвае катоў і сабак?

Каму са сваіх сяброў Лукашэнка раздорвае катоў і сабак?

Аляксандр Лукашэнка раздорвае катоў і сабак з уласнай гаспадаркі сваім сябрам. Як піша kp.by, старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын атрымаў у падарунак ад кіраўніка краіны цэлы звярынец — аўчарку па мянушцы Майк, папугая Кешу і брытанскага ката Тома. Спартовы чыноўнік кажа, што любіць жывёл і прышчапляе гэтую любоў сваім дзецям. Па словах Цяцерына, кіраўніку краіны часта дораць жывёл і ён да іх па-добраму ставіцца, бо вырас у вёсцы сярод сабак і катоў.

Алімпійскі чэмпіён па біятлоне Сяргей Булыгін атрымаў у падарунак ад Лукашэнкі сярэднеазіяцкую аўчарку — туркменскага алабая Бролу. Цяпер кіраўнік краіны цікавіцца, як справы ў Бролы.

Падчас прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ Лукашэнка распавёў, што ў яго падсобнай гаспадарцы вельмі шмат жывёл: трое страўсаў, індакачкі, качкі, 25 гусянятаў, 10 кароў, 10 коз, 15 авечак, 7-8 коней. Апроч таго, ён гадуе траіх катоў і чатырох сабак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі