Канада і Швецыя сёння пазмагаюцца за званне чэмпіёна свету па хакеі

Канада і Швецыя сёння пазмагаюцца за званне чэмпіёна свету па хакеі

Канада і Швецыя сёння, 21 траўня, пазмагаюцца за званне чэмпіёна свету па хакеі. Вырашальны матч пройдзе позна ўвечары, яго жывую трансляцыю можна будзе паглядзець на тэлеканале “Беларусь 1” (пачатак у 21.40).

Напярэдадні Канада ў напружанай барацьбе вырвала перамогу ў Расіі, саступаючы ў трэцім перыядзе 0:2. У выніку лік гульні склаў 4:2. Расія будзе змагацца за 3-е месца.

Швецыя ў сваю чаргу ўпэўнена перамагла скандынаўскіх суседзяў — Фінляндыю, лік — 4:1.

Матч за бронзавыя медалі Расія — Фінляндыя пройдзе таксама сёння ўвечары і яго пакажуць у жывым эфіры на тэлеканале “Беларусь 5” (пачатак у 17.05).

У 2016 годзе чэмпіёнам свету стала Канада, другое месца заняла Фінляндыя, а трэцяе — Расія. Швецыя заняла тады 6-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі