Канапацкую і Анісім у парламенце рассадзілі (фота)
11 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання пачалося першае пасяджэнне. Прадстаўніц апазіцыі Ганну Канапацкую і Алену Анісім пасадзілі не побач. Высветлілася, што ўсіх дэпутатаў рассадзілі па акругах.
Канапацкая сядзіць на месцы пад нумарам 97, гэта нумар яе акругі. Побач з ёй дэпутат па акрузе нумар 98 — Ігар Камароўскі, дырэктар Мінскага вагонарамонтнага завода.
Анісім на месцы нумар 70, а побач з ёй на месцы нумар 69 Юлія Мурына, дырэктар Салігорскага раённага цёнтра тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Ганна Канапацкая прыйшла ў парламент з бел-чырвона-белым значком. Фота Змітра Лукашука, Еўрарадыё