Кандыдат гаварыла пра "штодзённы цырк" у Беларусі, выступ не прапусцілі у эфір
Другі выступ кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не пайшоў у тэлеэфір. Напярэдадні стала вядома, што ў Гомелі выступ кандыдата ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Няпомняшчых не паказалі, магчыма, з-за выказванняў на адрас Аляксандра Лукашэнкі. У сераду быў зняты з эфіру выступ сябры АГП Ірыны Давідовіч, якая балатуецца па Іўеўскай выбарчай акрузе № 54. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook. Там жа яна змясціла запіс свайго выступу, які зрабіла самастойна, паколькі "адчувала, што не пройдзе цэнзуру".
Пра што гаварыла кандыдат у дэпутаты парламента? Пра тое, што "мы жывем у штодзённым цырку на працягу 25 гадоў", што "самае страшнае — гэта адсутнасць надзеі, надзеі на перамены". Давідовіч паабяцала, што ў выпадку, калі "сістэма дасць збой" і ўдасца стаць дэпутатам, яна выступіць за пачатак імпічменту кіраўніку дзяржавы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.