Кандыдат сяльгаснавук прабыў дэканам гістарычнага факультэта два дні

Аляксандр Кісялёў / msu.by
Аляксандр Кісялёў / msu.by

Толькі два дні давялося кандыдату сельскагаспадарчых навук Аляксандру Кісялёву пабыць дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Аркадзя Куляшова, піша mogilev.media.

4 ліпеня яго імя і фотаздымак у якасці дэкана з’явіліся на афіцыйным сайце факультэта. А ўжо на наступны дзень рэктар універсітэта Дзяніс Дук выдаў загад аб прызначэнні 6 ліпеня новага дэкана гістфака — кандыдаткі гістарычных навук Марыі Мацюшэўскай.

Паводле крыніц выдання, перапрызначэнне дэкана гістфака адбылося пасля розгаласу ў СМІ.

Марыя Мацюшэўская — кандыдатка гістарычных навук, дацэнт. Раней працавала на кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін. Яна нарадзілася ў Оршы ў 1970 годзе, вучылася і ўсё жыццё працавала ў МДУ імя Аркадзя Куляшова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі