Кансерватыўная партыя не набірае абсалютнай большасці галасоў на выбарах

Кансерватыўная партыя не набірае абсалютнай большасці галасоў на выбарах

Кансерватыўная партыя не набірае абсалютнай большасці галасоў на парламенцкіх выбарах у Вялікабрытаніі. Паводле дадзеных экзіт-полаў, яна атрымае 318 месцаў. Гэта на 13 менш, чым было ў папярэднім складзе парламента. Лейбарысты атрымаюць 267 месцаў, на 35 мандатаў больш. Для таго, каб забяспечыць сабе абсалютную большасць у ніжняй палаце, партыя мусіць атрымаць 326 месцаў, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

З ініцыятывай правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў выступіла прэм’ер-міністр Тэрэза Мэй. Яна патлумачыла сваё рашэнне імкненнем да стабільнасці, калі краіна пачала перамовы пра выхад з ЕС. Аднак замест умацавання пазіцый Кансерватыўнай партыі ў парламенце можа адбыцца іх аслабленне. Зрэшты варта пачакаць абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў.

Кансерватыўная партыя не набірае абсалютнай большасці галасоў на выбарах
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі