Канстытуцыйная камісія прапануе даваць беларусам права голаса з 20 гадоў
Канстытуцыйная камісія прапануе, каб беларусы мелі права голаса з 20 да 70 гадоў, паведамляе тэлеканал СТБ. На сённяшні дзень галасаваць на выбарах можна з 18 гадоў, а абмежавання для пенсіянераў па ўзросце няма.
Прапанова абмяркоўвалася камісіяй на пасяджэнні 14 красавіка. Матывацыя такая: беларусы да 70 гадоў "пры прыняцці важнага рашэння яшчэ праяўляюць актыўнасць у грамадска-палітычным жыцці краіны, і на іх выбар ніяк не можа паўплываць стан здароўя". Што да моладзі, то ў 20 гадоў "маладыя людзі ўжо паспеюць сфармавацца як асоба і будуць здольныя рэальна ацэньваць сітуацыю".
"Я не ведаю прыкладаў іншых краін, дзе былі б такія правілы, — піша палітолаг Валерый Карбалевіч. — Гэта супярэчыць канстытуцыйнай норме ўсіх цывілізаваных краін пра роўнасць грамадзянаў перад законам".
Але ці падтрымае прапанову па абмежаванні па ўзросце Аляксандр Лукашэнка? Праз 3,5 года яму будзе ўжо 70.
Сярод іншых прапаноў — кандыдаты ў прэзідэнты павінны вылучацца ад палітычных партый, а не ад працоўных калектываў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.