Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі, скінутыя з дрона, захраслі на дрэве ў Літве

Цыгарэтная кантрабанда / vsat.lrv.lt
Цыгарэтная кантрабанда / vsat.lrv.lt

Саўдзельніку кантрабандыстаў у Літве давялося спілаваць дрэва, каб забраць кантрабандныя цыгарэты, паведамляе памежная служба Літвы.

Кантрабандысты перапраўлялі дронам цыгарэты з Беларусі. Беспілотнік скінуў пасылку, але яна захрасла на дрэве. 23-гадовы літовец спілаваў яго, каб здабыць каштоўны груз, але яго выявіў памежны патруль. Побач з хлопцам было 756 пачкаў беларускіх цыгарэт.

Яму пагражае штраф да 6000 еўра і адміністрацыйная адказнасць за знаходжанне ў запаведніку і шкоду прыродзе.

Дарэчы, у той жа дзень літоўскія памежнікі затрымалі ў лесе яшчэ двух мясцовых жыхароў. Абодва неслі пакункі з цыгарэтамі.
 

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі, скінутыя з дрона, захраслі на дрэве ў Літве
Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі, скінутыя з дрона, захраслі на дрэве ў Літве

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі