Кантралёры атрымалі толькі адну скаргу бюджэтнікаў на налічаныя заробкі

Кантралёры атрымалі толькі адну скаргу бюджэтнікаў на налічаныя заробкі

Камітэт дзяржаўнага кантроля Беларусі заявіў, што займаецца вывучэннем сітуацыі з налічэннем заробку работнікам бюджэтных арганізацый. Пад пільнай увагай і сталіца, і ўсе вобласці. Як вядома, з 1 студзеня 2020-га ў нашай краіне змянілася сістэма налічэння заробкаў бюджэтнікам. Галоўная змена: пастаянная частка даходу (яна мусіць складаць 50-60%) вышэйшая, чым іншыя. Сёлета бюджэтнікі пачалі скардзіцца на змяншэнне зарплат пры новай сістэме.

Кантралёры яшчэ вывучаюць сітуацыю, але ўжо цяпер адзначаюць, што бюджэтныя арганізацыі "сутыкнуліся з пэўнымі цяжкасцямі пры налічэнні зарплаты". "У асобных выпадках у работнікаў бюджэтных арганізацый няма дакладнага разумення крытэрыяў ацэнкі пры параўнанні сваёй зарплаты за снежань 2019 года і студзень 2020 года", паведамляе прэс-служба КДК. Мяркуецца, што прычынай гэтага стала недастатковая тлумачальная праца наймальнікаў.

Цікава, што на 17 лютага ў КДК прыйшла толькі адна скарга. Кантралёрам напісалі работнікі спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву з Гомельскай вобласці. І па іх інфармацыі праводзіцца праверка. А вось у арганізацыях, у якіх КДК аналізаваў налічванне заробкаў, ніякіх парушэнняў не знайшлі.

Кантралёры заклікаюць беларусаў звяртацца ў абласныя камітэты дзяржкантроля, у тым ліку і праз электронныя звароты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі