Капанне ў бруднай бялізне: экс-сілавікі перанялі досвед супрацоўнікаў рэжыму?

Гэта дапамагае сутыкаць ілбамі розныя ведамствы, сцвярджае Аляксандр Азараў
Гэта дапамагае сутыкаць ілбамі розныя ведамствы, сцвярджае Аляксандр Азараў

Аб'яднанне былых сілавікоў "B*Pol" днямі выпусціла чарговы ролік-выкрыццё. У ім былыя калегі прайшліся па начальніку 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК Міхаілу Бедункевічу, у тым ліку і па яго асабістым жыцці.

Капанне ў бруднай бялізне — гэта, здавалася б, метады якраз беларускага рэжыму. Навошта ж яго праціўнікі выкарыстоўваюць такія самыя прыёмы? На гэтае пытанне ў эфіры Еўрарадыё адказаў Аляксандр Азараў, былы супрацоўнік ГУБАЗіК і прадстаўнік аб'яднання "B*Pol":

— Касцяк "B*Pol" — гэта ўсё-ткі аператыўныя супрацоўнікі, оперы. І наша задача — хістаць рэжым, як гэта і называе ГУБАЗіК у сваіх роліках. Гэта значыць, мы стараемся сутыкаць ілбамі паміж сабой розныя структуры, ведамствы, падраздзяленні, а таксама пэўных супрацоўнікаў унутры сістэмы. Усё для таго, каб людзі перасталі давяраць рэжыму і пераходзілі на наш бок, бачылі, што адбываецца ў іх і што будзе ў новай Беларусі.

Мы гаворым пра гэта: што такога ў новай Беларусі дакладна не будзе, што мы будзем служыць закону і людзям, што мы не будзем браць на службу людзей дзякуючы толькі іх становішчу. Як той жа Бедункевіч, які трапіў у ГУБАЗіК дзякуючы таму, што ён вось ажаніўся са сваячкай генерала. Так, мы будзем браць людзей толькі дзякуючы іх асабістым і дзелавым якасцям.

Паводле інфармацыі Азарава, такія метады выкрыцця дапамагаюць надламаць сістэму знутры: многіх супрацоўнікаў знялі з пасад, на некаторых нават распачалі крымінальныя справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі