Капітан шведскай хакейнай “маладзёжкі” выкінуў медаль на трыбуны

Капітан шведскай хакейнай “маладзёжкі” выкінуў медаль на трыбуны

Капітан моладзевай зборнай Швецыі і хакеі Ліас Андэрсан выкінуў свой сярэбраны медаль на трыбуны заўзятараў — так ён паказаў роспач ад паразы ў фінале чэмпіянату свету. Шведы занялі там другое месца, саступіўшы канадскай “маладзёжцы” з лікам 1:3.

Выкінутая ўзнагарода дасталася заўзятару ў швэдры АХЛ “Рочэстэр Амерыканс” і той з задавальненнем надзеў медаль сабе на шыю, паведамляюць замежныя СМІ.

Моладзевы чэмпіянат свету па хакеі праходзіў у канадскім Бафала. Бронзавыя медалі дасталіся камандзе ЗША.

Беларусы выступілі на гэтых спаборніцтвах надзвычай няўдала: прайгралі ўсе 6 праведзеных матчаў і такім чынам страцілі месца ў “эліце”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі