Капскі расказаў, як у 90-я з гранатамі ў машыне ездзіў у Расію вяртаць тавар

Капскі расказаў, як у 90-я з гранатамі ў машыне ездзіў у Расію вяртаць тавар

З нагоды 50-годдзя кіраўніка праўлення ФК БАТЭ Анатоля Капскага "Прессбол" зрабіў з ім вялікае інтэрв'ю. Гаворка ішла не толькі пра цяперашнюю сітуацыю ў клубе, пра трансферы футбалістаў і іх кошты, але і пра мінулае клуба. Капскі распавёў, як у 90-я гады рабіў першыя крокі ў бізнесе. Аднойчы ў Расію быў адпраўлены тавар на 100 тысяч долараў, але грошай яго прадпрыемства не атрымала. Тады Капскі і двое яго сяброў на "Хёндай Лантры" паехалі ў Башкірыю шукаць свой тавар. Адзін з іх узяў з сабой дзве гранаты РГД-5. У Расіі іх і легкавік правяралі міліцыянеры, але гранаты не знайшлі.

Грошай беларусы не атрымалі, але змаглі вярнуць большую частку свайго тавару. А гранаты выкінулі на зваротным шляху — узрывальнікі асобна, гранаты асобна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі