Каранавірус і шоу-біз — чаму гурт ROSTANY заўчасна вярнуўся з Кітая?
Як высвятляецца, ад каранавіруса церпяць не толькі турыстычныя кампаніі і авіяперавозчыкі, але і музыканты. Днямі ўдзельнікі беларускага bass-music гурта ROSTANY перарвалі свой тур па Кітаі і тэрмінова вярнуліся на радзіму.
Што зараз адбываецца ў Кітаі і чаму музыканты вымушаныя былі вярнуцца ў Беларусь? Ці не пагражаюць ім санкцыі за незавершаны тур? Як каранавірус адаб'ецца на сусветным шоу-бізнесе?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць удзельнікі беларускага bass-music гурта ROSTANY.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!