Карціну Марка Шагала "Над горадам" прадалі на аўкцыёне Sotheby's
Марк Шагал "Над горадам"
На аўкцыёне Sotheby's, які адбыўся 14 лістапада 2023 года ў Нью-Ёрку, прадалі карціну Марка Шагала "Над горадам", напісаную ў 1924 годзе, паведамляе "Беларусь і свет".
Твор належаў прыватнай японскай калекцыі. Прадаць яго планавалі за суму ў дыяпазоне ад 12 да 18 мільёнаў долараў.
Барацьба за твор віцебскага мастака разгарнулася паміж двума асноўнымі пакупнікамі. У выніку карціна была прададзеная за 13,3 мільёна долараў. Разам з дадатковымі плацяжамі пакупніку яна абышлася ў 15 616 200 долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.