Карціну рускага авангардыста ў Лондане прадалі за 2 млн фунтаў (фота)
Рэкордную суму заплацілі на Christie's за "Царкву ў Алупцы" Арыстарха Лентулава.
Гэта сусветны рэкорд для мастака. РІА "Новости" нагадвае, што папярэдні рэкорд для карціны Лентулава быў пастаўлены ў 2007 годзе. Тады за твор авангардыста заплацілі больш за 700 тысяч фунтаў стэрлінгаў.
Арыстарх Лентулаў (1882 — 1943) — рускі і савецкі мастак-авангардыст. Яго карціны захоўваюцца ў галерэях Расіі і Нямеччыны.
Фота — Christie's