Карпарат на выбарчым участку: 8 з 11 з "Белавія", 9 з 13 з "Мінскрамбуда"

У падліку галасоў занятыя "працоўныя калектывы" самых розных прадпрыемстваў / 1prof.by
У падліку галасоў занятыя "працоўныя калектывы" самых розных прадпрыемстваў / 1prof.by

Валанцёры ініцыятывы "Сумленныя людзі" заўважылі, што на многіх выбарчых участках, якія будуць працаваць у навучальных установах, лічыць бюлетэні будуць супрацоўнікі гэтых жа навучальных устаноў. Напрыклад, участак №4 у Фрунзенскім раёне Мінска размешчаны ў гімназіі №37. У выбарчай камісіі — 11 супрацоўнікаў гімназіі! Усе яны вылучаныя ад розных арганізацый і партый. А чацвярых "незалежных кандыдатаў", якія вылучаліся, збіраючы подпісы, ва УВК не ўзялі.

У людзей, якія вызначалі склады ўчастковых выбарчых камісій, наогул выявілася дзіўнае чуццё на "Сумленных людзей". З 2033 валанцёраў ініцыятывы ў Беларусі ва УВК увайшлі толькі двое. Але ёсць і яшчэ больш дзіўныя супадзенні.

8 з 11 — супрацоўнікі "Белавія"

На першы погляд у спісах тых, хто трапіў ва УВК у Цэнтральным раёне Мінска, усё прыгожа. Тут вылучэнцы ад "Белай Русі", "БРСМ", "Беларускага саюза жанчын", "Беларускага фонду міру", Камуністычнай партыі — здаецца, што гэтыя людзі ніяк паміж сабой не звязаныя. Але варта загугліць прозвішчы — і аказваецца, што сябры УВК — калегі.

На ўчастку №33, які знаходзіцца ў 50-й гімназіі, 8 з 11 сяброў камісіі так ці інакш звязаныя з "Белавія". Святлана Баханько, Мікалай Клютко, Ірына Кушнярэвіч, Вольга Патапкіна, Сяргей Сычук, Раіса Муравейка, Ганна Каспер, Ірына Кісель — тут і сцюардэса, і бухгалтар, і начальнік участка, і тэхнік-лабарант…

Пры гэтым уласна "Белавія" згаданая ў спісе толькі адзін раз:

 

Корпорат на избирательном участке: 8 из 11 из Белавиа, 9 из 13 из Минскремстроя
Работнікі "Белавія" вылучаныя зялёным / centr.minsk.gov.by

Практычна тым жа складам у той жа 50-й гімназіі работнікі "Белавія" лічылі галасы выбаршчыкаў і на парламенцкіх выбарах у 2019 годзе. 

9 з 13 — работнікі ААТ "Мінскрамбуд"

Цэнтральны раён, участак №34 у сярэдняй школе №95. У камісіі 13 чалавек, вылучаных партыямі, грамадскімі аб'яднаннямі і грамадзянамі. 9 з 13 — работнікі ААТ "Мінскрамбуд". Надзея Папроцкая, якая вылучалася "ад грамадзян", — супрацоўніца кадравай службы прадпрыемства. 

Корпорат на избирательном участке: 8 из 11 из Белавиа, 9 из 13 из Минскремстроя
Работнікі "Мінскрамбуда" вылучаныя зялёным / centr.minsk.gov.by

Абсалютна аналагічным быў склад участковай выбарчай камісіі ў 95-й школе падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу летась. Усе сябры УВК — з досведам і ўжо знаёмыя паміж сабой.

7 з 13 — з гандлёвага дома "На Нямізе" 

На ўчастку №19 Цэнтральнага раёна Мінска нашы галасы будзе лічыць працоўны калектыў гандлёвага дома "На Нямізе". Удалося даведацца, што 7 з 13 сяброў гэтай камісіі — работнікі прадпрыемства. Астатнія — таксама не чужыя людзі, таму што тым жа складам лічылі галасы на парламенцкіх выбарах 2019 года, а таксама на выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў у 2018 годзе.

Корпорат на избирательном участке: 8 из 11 из Белавиа, 9 из 13 из Минскремстроя
Работнікі гандлёвага дома "На Нямізе" вылучаныя зялёным / centr.minsk.gov.by

9 з 13 — супрацоўнікі "Белгеадэзіі"

Аналагічная сітуацыя складваецца на ўчастку №25: там галасы лічыць будуць супрацоўнікі УП "Белгеадэзія". 9 з 13 сяброў выбарчай камісіі — калегі. 10 з іх ужо лічылі разам галасы на парламенцкіх выбарах мінулага года ў тым жа Мінскім гарадскім палацы дзяцей і моладзі.

Корпорат на избирательном участке: 8 из 11 из Белавиа, 9 из 13 из Минскремстроя
Работнікі УП "Белгеадэзія" вылучаныя зялёным / centr.minsk.gov.by

І гэта толькі некалькі ўчасткаў у адным раёне Мінска! Так што не трэба думаць, што ва ўчастковых выбарчых камісіях працуюць толькі настаўнікі, заклікаць толькі да іх сумленнасці і толькі на іх ускладаць адказнасць за выбары. У падліку галасоў занятыя "працоўныя калектывы" самых розных прадпрыемстваў — ад рытэйлу да авіякампаніі. У іх вельмі розны дастатак. А матывацыя, мяркуючы з усяго, адна. Інакш як растлумачыць, што з году ў год менавіта яны лічаць нашы галасы?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі