“Кассиопея” прэзентавала песню-інструкцыю па збавенні ад непажаданага кахання
Гурт “Кассиопея” прэзентаваў сінгл “Чёрная аптечка”, які ўвойдзе ў новы альбом “По колено в любви”.
“Чёрная аптечка” — апошні сінгл перад выхадам альбома. Песня з'яўляецца медыцынскай інструкцыяй па збавенні ад непажаданага кахання. Яна прапануе два асноўныя метады: перанос сублімацыйнага патоку з аб'екта на прадметы ўжытку альбо валявое пераключэнне электрахімічнага поля са знака мінус на знак плюс, гэта значыць з кахання на нянавісць”, — расказаў парталу “Афиша Daily” вакаліст і лідар гурта Ілья Чарапко-Самахвалаў.
Чарапко-Самахвалаў таксама дадаў, што альбом амаль гатовы, дата рэлізу будзе абвешчана пазней.
Мінскі электра-поп-гурт “Кассиопея” існуе з 2001 года. “По колено в любви” стане шостым поўнафарматнікам эксперыментальнага калектыву.