КДБ дадаў у "тэрарыстычны спіс" байца палка Каліноўскага і яшчэ 8 чалавек

КДБ дадаў у "тэрарыстычны спіс" байца палка Каліноўскага і яшчэ 8 чалавек

Камітэт дзяржбяспекі дадаў яшчэ дзевяць чалавек у спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Гэта Дзмітрый Шчыгельскі, Павел Кулажэнка, Юліяна Шаметавец, Яўген Календа, Віталь Лойка, Сяргей Алексяеўскі, Ілля Трубін, Юлія Чамлай, Аляксандр Нагела.

Доктар Дзмітрый Шчыгельскі шмат гадоў жыве па-за межамі Беларусі. Яго называлі фігурантам "справы Фядуты-Зянковіча-Кастусёва".

Павел Кулажанка — былы амапавец, які цяпер ваюе ў складзе палка Каліноўскага. 

Юліяна Шаметавец — прадстаўніца "Кіберпартызанаў".

Віталь Лойка, Сяргей Алексяеўскі, Юлія Чамлай пакінулі ў інтэрнэце каментары па "справе Зельцэра".

Ілля Трубін, як пішуць, быў супрацоўнікам КДБ. Падпаліў два парталы сістэмы "БелТол" у Барысаўскім раёне. 

Александр Нагела асуджаны на тры гады за каментары наконт сілавікоў, які разганялі пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, і заклікі да гвалту. 

Агулам у "тэрарыстычным спісе" КДБ ужо больш за 90 беларусаў, у тым ліку Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі