КДБ назваў прозвішчы галоўных дактароў, затрыманых за карупцыю

КГБ назвал фамилии главврачей, задержанных за коррупцию

Старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык назваў прозвішчы лекараў, затрыманых па справе аб карупцыі ў сферы дзяржзакупак. Крымінальныя справы пачатыя супраць пяцярых галоўных дактароў з лякарняў у Мінску, Мінскай і Віцебскай вобласці.

У прыватнасці, гэта галоўны ўрач 9-й клінічнай бальніцы Мінска Валерый Кушнярэнка, Мінскай абласной клінічнай бальніцы Андрэй Каралько, а таксама Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Анатоль Аладзька. Таксама супрацоўнікі КДБ затрымалі галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння Сяргея Карыцьку.

Асобна Валерый Вакульчык адзначае галоўнага ўрача 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Алега Фаміна. Яго затрымалі за садзейнічанне ў арганізацыі закупак медыцынскага абсталявання для патрэбаў лякарні. Падчас правядзення ператрусу дома ў Фаміна знайшлі каля $140 тысяч у эквіваленце, паведамляе БелТА.

Таксама КДБ затрымаў за хабар дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандра Бялецкага. У яго гаражы і ў схованках у яго дома знойдзена каля $500 тысяч у эквіваленце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі