КДБ не каментуе інфармацыю пра затрыманне Уладзіміра Канаплёва
У сераду газета "Прессбол" паведаміла пра затрыманне кіраўніка федэрацыі гандбола Беларусі, былога спікера парламента і памочніка Лукашэнкі.
Аднак у праваахоўных органах гэтую інфармацыю не каментуюць. Прынамсі такі адказ пачулі ў прэс-службе КДБ журналісты "Интерфакс-Запад". У Следчым камітэце кажуць, што там няма крымінальнай справы ў адносінах Канаплёва.
Уладзіміру Канаплёву 59 гадоў. У 1991-1994 гадах ён быў памочнікам дэпутата парламента Аляксандра Лукашэнкі, а пасля і кіраўніка дзяржавы. У 2004-2007 гадах Канаплёў быў спікерам Палаты прадстаўнікоў Беларусі. У апошнія гады ён ачольваў федэрацыю гандбола Беларусі, з'яўляўся віцэ-прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Паводле "Прессбола", быў затрыманы і Генадзь Аляксеенка. У мінулым ён — памочнік кіраўніка краіны па пытаннях фізічнай культуры, спорта і развіцця турызму. Працаваў на гэтай пасадзе ён амаль шэсць гадоў (да пачатку 2010 года). Пазней Аляксеенка працаваў дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.
Абрамава: Пры Канаплёве Палата прадстаўнікоў найбольш нагадвала парламент
Фота — bymedia.net