КДБ прыйшоў з ператрусам да актывісткі Вольгі Брыцікавай
Выступае Вольга Брыцікава, злева ад яе стаіць цяперашні старшыня КДБ Іван Церцель. Жнівень 2020-га / gazeta.naftan.by
У Наваполацку ў кватэры старшыні першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза ААТ "Нафтан" Вольгі Брыцікавай прайшоў ператрус, паведамляе "Рабочы Рух".
Ператрус праводзілі супрацоўнікі КДБ.
Вольга Брыцікава прапрацавала на "Нафтане" 16 гадоў, яна займала пасаду начальніка аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў.
У жніўні 2020 года Брыцікава ўдзельнічала ў пратэстах на "Нафтане" супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Калі 17 жніўня быў сход рабочых з удзелам кіраўніка КДК, упаўнаважанага прадстаўніка Аляксандра Лукашэнкі па Віцебскай вобласці Івана Церцеля (цяпер ён — старшыня КДБ), менавіта Брыцікава агучыла патрабаванні да ўладаў.
У канцы 2020 года Брыцікаву звольнілі з прадпрыемства, у 2021 годзе яна стала кіраўніком незалежнага прафсаюза на "Нафтане".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.