КДБ затрымаў гендырэктара ААТ "Гомельтранснафта Дружба"

КДБ затрымаў гендырэктара ААТ "Гомельтранснафта Дружба"

КДБ затрымаў гендырэктара ААТ "Гомельтранснафта Дружба" (ужо былога). Адбылося гэта ў той момант, калі Сяргей Сасноўскі атрымаў у якасці хабару 5 тысяч долараў ад былога намесніка старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Цімашпольскага (ён таксама затрыманы).

У паведамленні Камітэта дзяржбяспекі ідзе гаворка пра "карупцыйную дзейнасць" Сасноўскага. Адзначаецца, што яшчэ ў 2015 годзе Цімашпольскі за "незаконнае грашовае ўзнагароджванне" дамовіўся з гендырэктарам ААТ "Гомельтранснафта Дружба" аб садзейнічанні адной з украінскіх кампаній у атрыманні замовы на правядзенне рамонту нафтаправоду "Мазыр — Брэст" (кошт замовы складаў 8 млрд недэнамінаваных рублёў). Высветлілася, што якасць паслуг, якія прадастаўляліся, не адпавядала патрабаванням беларускага заканадаўства.

Дзяржбяспека высветліла, што Сасноўскі і Цімашпольскі для маскіроўкі "злачыннай дзейнасці" "распрацавалі злачынную схему". У яе былі ўцягнутыя падкантрольныя камерцыйныя структуры і ІП. Вядома, што Уладзімір Цімашпольскі размяркоўваў грошы паміж удзельнікамі злачыннай схемы.

У адносінах Сасноўскага распачалі крымінальную справу па артыкуле "атрыманне хабару" (ч. 3 арт. 430 КК), у адносінах Цімашпольскага — "дача хабару" (ч. 2 арт. 431 КК). Яны знаходзяцца пад вартай. Высвятляюцца іншыя эпізоды "супрацьпраўнай дзейнасці падазраваных".

Партал tut.by адзначае, што кіраўнік "Дружбы" быў затрыманы яшчэ паўтара месяца таму. 3 лютага яго звольнілі, абавязкі гендырэктара выконвае Павел Карповіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі