КДБ затрымаў кіраўніка АРІП і Фонду сацабароны насельніцтва

КДБ затрымаў кіраўніка АРІП і Фонду сацабароны насельніцтва

КДБ Беларусі паведаміў пра затрыманне кіраўніка АРІП і кіраўніцы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Затрыманні адбыліся ў рамках барацьбы з карупцыяй.

Паведамляецца, што ў маштабных карупцыйных схемах былі задзейнічаныя работнікі СЗАТ "БелАВМ" на чале з гендырэктарам кампаніі Дзмітрыем Роніным.

15 снежня супрацоўнікі КДБ пры атрыманні хабару ад Роніна ў 20 тысяч долараў ЗША затрымалі кіраўніцу Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ​​Людмілу Бачыла. За гэта яна дапамагла прызнаць "БелАВМ" пераможцай аўкцыёну па закупцы абсталявання для Фонду.

На Бачыла пачалі крымінальную справу за атрыманне хабару, на Роніна — за дачу хабару.

Акрамя таго, КДБ затрымаў намесніка гендырэктара кампаніі "БелАВМ" Мікалая Рамановіча, які быў саўдзельнікам уў перадачы хабару Бачыла. У ліку затрыманых таксама апынуліся супрацоўнік ІТ-кампаніі Леанід Гарбачэўскі і начальнік упраўлення інфарматызацыі ФСАН Віталь Старавойтаў, адказны за падрыхтоўку конкурсных дакументаў на закупку вылічальнай тэхнікі. Менавіта яны, як лічыць следства, па змове распрацавалі "патрэбнае" тэхнічнае заданне, якое дазволіла "БелАВМ" перамагчы ў аўкцыёне. Паведамляецца, што Старавойтаў за сваю працу атрымаў праз Гарбачэўскага хабар у 4 тысячы долараў ЗША.

За карупцыйныя сувязі з "БелАВМ" у той самы дзень затрыманы шэраг іншых чыноўнікаў. Гэта старшыня праўлення ААТ "Нябанкаўская крэдытна-фiнансавая арганізацыя "Адзіная разлікова-інфармацыйная прастора" ("АРІП") Алег Верамейчык. Паведамляецца, што ў ліпені 2016 года Ён атрымаў гендырэктара "БелАВМ" Роніна 9 тысяч долараў ЗША, а ў лістападзе — 6400 еўра. За гэта Верамейчык арганізаваў і правёў "дамоўны" тэндар на пастаўку абсталявання на суму каля 28 мільярдаў недэмініраваных рублёў, якія выйграла "БелАВМ".

Затрыманы начальнік галоўнага ўпраўлення валютна-фінансавага маніторынгу Нацбанка Анатоль Мароз і яго намесніца Кацярына Паўлоўская. Следства кажа пра тры эпізоды, калі Мароз атрымоўваў ад Роніна хабар на суму не менш за 13 тысяч долараў ЗША. За гэта ён выбіраў "БелАВМ" у якасці пастаўшчыка абсталявання. Акрамя таго, Мароз быў пасярэднікам пры атрыманні хабару Паўлоўскай.

Усіх затрыманых узялі пад варту. Следства праводзіць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, каб выявіць іншыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі