КДБ затрымаў наркакур’ера з партыяй тавару на 200 тысяч долараў

КДБ затрымаў наркакур’ера з партыяй тавару на 200 тысяч долараў

КДБ Беларусі затрымаў наркакур’ера з партыяй тавару на 200 тысяч долараў. У спыненым аўтамабілі знайшлі амфетамін, гашыш, марыхуану, а таксама асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва “альфа-PVP” агульнай вагой больш за 3,5 кг. Як адзначае тэлеканал “Беларусь 1”, на момант затрымання кіроўцы ў салоне машыны знаходзілася дзіця. Нягледзячы на гэта, ён спрабаваў з’ехаць і ўцячы ад байцоў спецпадраздзялення дзяржбяспекі. Аднак мужчыну затрымалі. Пазней былі затрыманыя двое дылераў-жыхароў Мінска, якія працавалі праз інтэрнэт.

У адносінах гэтых людзей распачалі крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў. Відэа можна пабачыць тут.

КДБ затрымаў наркакур’ера з партыяй тавару на 200 тысяч долараў
Фота: скрыншот з відэа

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі