Кэці Пэры прысвяціла новае відэа ахвярам рэйса МН-17
Кліп мусіў быць прэзентаваны ў Мельбурне на канферэнцыі па СНІД, куды ляцеў вядомы галандскі вучоны Джозэп Лонгэ.
Кэці Пэры прысвяціла свой новы кліп ахвярам збітага пад Данецкам малайзійскага "Боінга 777". Кліп "Unconditionally", зняты ў супрацоўніцтве з фондам ЮНІСЕФ, мусіў быць прэзентаваны ў Мельбурне на канферэнцыі па СНІДзе, куды ляцеў вядомы галандскі вучоны Джозэп Лонгэ.
"Відэа накіравана ў падтрымку 35 мільёнаў чалавек па ўсім свеце, якія жывуць з ВІЧ, — піша Пэры ў сваім Twitter. — Асабліва маладым, якія часта пакутуюць, не здолеўшы прызнацца ў сваёй хваробе. У чацвер мы згубілі многіх вучоных, якія аддалі свае жыцці барацьбе са СНІДам... Я б хацела прысвяціць гэты відэакліп ім, каб ушанаваць памяць іх і ўсіх ахвяр рэйса МН-17".
Паводле www.intermedia.ru
Фота: www.novoeradio.by