Хакеісты "Дынама-Мінск" дома прайгралі найгоршай камандзе Заходняй канферэнцыі
Мінскія дынамаўцы прайгралі падмаскоўнаму "Віцязю"
16 лістапада хакеісты мінскага "Дынама" прымалі на сваё пляцоўцы падмаскоўны "Віцязь" — найгоршую каманду Заходняй канферэнцыі КХЛ.
Госці выйгралі з лікам 2:2 (1:1, 1:0, 0:0).
Гэта ўжо трэцяя запар хатняя параза мінчукоў.
Пасля 30 гульняў рэгулярнага чэмпіянату КХЛ "зубры" займаюць сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі, маючы 32 балы.
20 лістапада дынамаўцы будуць гуляць у гасцях у тальяцінскай "Лады".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.