Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі важны матч "Трактару"

Галоўны трэнер дынамаўцаў Крэйг Вудкрафт / twitter.com/hcdinamoby
Галоўны трэнер дынамаўцаў Крэйг Вудкрафт / twitter.com/hcdinamoby

Хакеісты мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ па булітах прайгралі важны матч чалябінскаму "Трактару" — 2:3 (0:2, 1:0, 0:0, 0:0, 0:1). За месца ў плэй-оф яны завочна змагаюцца з маскоўскім "Спартаком", які адстае на 2 ачкі, але мае матч у запасе.

22 лютага "Спартак" згуляе з ЦСКА, а 26-га — з маскоўскім "Дынама". У мінчукоў застаўся гасцявы паядынак 25 лютага з "Віцязем".

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі важны матч "Трактару"
t.me/hcdinamoby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі