Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў СКА, зрабіўшы камбэк пасля 0:2
Матч "Дынама-Мінск" — СКА
У хатнім матчы чэмпіянату КХЛ хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі валявую перамогу над санкт-пецярбургскім СКА.
Пасля першага перыяду "зубры" саступалі з лікам 0:2. Але завяршыўся матч перамогай дынамаўцаў — (0:2, 2:0, 2:0)
Дзве шайбы закінуў беларускі форвард Раман Гарбуноў, астатнія — Віталь Пінчук і Янні Калдзіс.
"Дынама" мае 14 ачкоў і займае сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.