Кіеў і Масква не могуць дамовіцца аб пастаўках газу

У той жа час расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што ў гэтых адносінах быў дасягнуты пэўны прагрэс.

"Так, сапраўды, мы шмат увагі надалі гэтым пытанням, тут таксама ёсць прагрэс. У чым ён заключаецца? Ён заключаецца ў тым, што мы дамовіліся з украінскімі партнёрамі па ўмовах аднаўлення паставак газу на Украіну хаця б у зімовы перыяд, ўзгаднілі ўсе параметры гэтай дамоўленасці, пытанне ў касавым разрыве кампаніі "Нафтагаз Украіны", - сказаў Пуцін журналістам.

Пры гэтым расійскі прэзідэнт прапанаваў ЕС дапамагчы Украіне расплаціцца па даўгах за газ, заявіўшы таксама, што Расія пастаўляць Украіне газ у доўг ужо не будзе, паведамляе ВВС.

Па словах кіраўніка мінэнерга Расіі Аляксандра Новака, Кіеў пагадзіўся на цану ў 385 долараў за тысячу кубаметраў на зімовы перыяд. Таксама быў узгоднены графік пагашэння доўгу перад Расіяй. Раней у пятніцу прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што ўзгодненыя базавыя параметры газавых дамоўленасцяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі