Кінакрытык, якога “закэнсэлілі” беларусы, пахваліў фільм пра пратэсты-2020

Кінакрытык Антон Долін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кінакрытык Антон Долін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Кінакрытык Антон Долін у калонцы для Meduza пахваліў фільм “Беларусь: Маршрут перабудаваны” беларускага рэжысёра Максіма Шведа. Фільм заснаваны на гутарках з таксістамі і іх пасажырамі, запісанымі напярэдадні выбараў 2020 года.

“Гэты вельмі прафесійны, эфектны, складны, уважлівы да дэталяў фільм яшчэ і надзвычай джармушаўскі. Калі не па духу, то пэўна па форме”, — напісаў Долін.

Антон Долін павінен быў выступаць на фэсце “Прадмова”. Але пасля хвалі незадаволенасці, што паўстала ў сацсетках, ён адмовіўся ад удзелу ў фэсце. Пра прычыны нязгоды арганізатараў фэсту з некаторымі яго ўдзельнікамі, што адмаўляліся выступаць на адным фестывалі з расіянамі, мы дэталёвей пісалі тут.

Як высветлілася ўжо пасля адмовы Доліна ўдзельнічаць у фэсце, ён планаваў выступаць на “Прадмове” з аналізам фільмаў, прысвечаных беларускім пратэстам. Пасля хвалі хэйту паслухаць кінакрытыка на жывую Беларусы ўжо не змогуць. Але прынамсі змогуць прачытаць яго калонку.

 

Паглядзець фільм можна тут

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі