Кіраўніца Еўракамісіі назвала страты ўкраінскіх вайскоўцаў

Украінскія байцы на фронце / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Украінскія байцы на фронце / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

30 лістапада кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што падчас вайны загінула больш за 100 тысяч украінскіх вайскоўцаў і 20 тысяч мірных жыхароў. Гэтую лічбу падхапілі расійскія прапагандысты. Улады Украіны раней заяўлялі пра значна меншыя страты. Напрыклад прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў верасні сказаў, што страты Украіны ў пяць разоў меншыя, чым у Расіі. На той час па ўкраінскіх даных РФ страціла 56 тысяч сваіх вайскоўцаў забітымі. Цяпер жа ўкраінскі Генштаб паведамляе пра амаль 89 тысяч забітых расійскіх салдат і афіцэраў (расіяне такія лічбы не прызнаюць).

УНІАН задаецца пытаннем: адкуль узяліся лічбы, агучаныя кіраўніцай Еўракамісіі? Лічбу 100 тысяч загінулых вайскоўцаў называюць "неверагоднай".

Пазней кавалак відэа са словамі кіраўніцы Еўракамісіі пра 100 і 20 тысяч загінулых быў выразаны. Магчыма, яна памылілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі