Кіраўніцу фірмы "Каліпса Тур" затрымалі па падазрэнні ў махлярстве

Кіраўніцу фірмы "Каліпса Тур" затрымалі па падазрэнні ў махлярстве

Кіраўніцу ТАА "Каліпса Тур" затрымалі па падазрэнні ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўнікаў, жанчына завалодала чужымі сродкамі ў выніку маніпуляцый з продажам тураў. Цяпер з затрыманай працуюць сталічныя следчыя. 

Раней паведамлялася, што ад дзеянняў турфірмы пацярпелі 70 чалавек і дзве юрыдычныя асобы. Шкода, прычыненая турыстам, ацэньваецца прыкладна ў 158 тысяч рублёў. Крымінальную справу пачалі пасля таго, як турысты сталі пісаць заявы ў міліцыю на няякасныя паслугі ў выглядзе паездак у Іспанію, Грэцыю, Егіпет, Турцыю, Чэхію, Балгарыю і на Кіпр. Былі выпадкі, калі аплочаныя паслугі не аказваліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі