Кіраўніцу незалежнага прафсаюза "Нафтан" Вольгу Брыцікаву асудзілі на 15 сутак

Вольга Брыцікава / прыватны архіў
Вольга Брыцікава / прыватны архіў

Кіраўніцу незалежнага прафсаюза "Нафтан" Вольгу Брыцікаву асудзілі на 15 сутак арышту за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Суд над ёй прайшоў 3 лістапада, піша тэлеграм-канал «Свободный профсоюз».

Жанчыну затрымалі 1 лістапада пасля ператрусу. Сёлета Вольга Брыцікава правяла за кратамі 75 сутак адміністрацыйнага арышту (яе судзілі пяць разоў запар, у тым ліку і за "антываенныя акцыі", давалі па 15 сутак). Яна была затрыманая ў канцы зімы, а выйшла на волю ў сярэдзіне траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі