Супрацоўніцу фірмы LG асудзілі за перашкоды падчас ператрусу

Анастасія Малевіч

Анастасія Малевіч / Вконтакте

На сем сутак адміністрацыйнага арышту асудзілі супрацоўніцу кампаніі LG Анастасію Малевіч. Прысуд ёй вынеслі 21 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

На дзяўчыну склалі пратакол паводле арт. 24.3 КаАП. У ім гаварылася, нібыта яна перашкаджала міліцыянтам правесці ператрус у яе кватэры. Таксама ў пратаколе сцвярджалася, быццам Малевіч "упіралася нагамі і не ўпускала ў кватэру з мэтай утойвання зброі і сродкаў здзяйснення злачынства, а менавіта мабільнага тэлефона".

Як распавядала Еўрарадыё, хапун сярод супрацоўнікаў кампаніі LG адбыўся напрыканцы лютага. Сілавікі назвалі беларускае прадстаўніцтва кампаніі "экстрэмісцкай суполкай" і затрымалі не менш за чатырох чалавек, у тым ліку Анастасію Малевіч. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі