Кіраўнік Брэста звярнуўся да гараджан, заклапочаных "шумам блізкай кананады"
Кіраўнік Брэста Аляксандр Рагачук звярнуўся да гараджан, заклапочаных "шумам блізкай кананады" і якія тэлефануюць у сераду ў гарвыканкам. Ён піша ў Telegram, што "ніякіх надзвычайных падзей не адбываецца", а страляюць артылерысты з 111-й брыгады на палігоне "Брэсцкі". Рагачук спасылаецца на ваеннага камісара Брэсцкай вобласці Алега Канавалава. Стрэльбы артылерыстаў запланаваныя на 16, 18, 23, 24 і 29 сакавіка.
Да таго ж 38-я Брэсцкая асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада праводзіць стрэльбы з гармат Д-30 у сераду і чацвер, дадаў старшыня гарвыканкама. Мінабароны ўдакладняе, што дэсантнікі трэніруюцца знішчаць дыверсійна-разведвальныя групы праціўніка. Яны выкарыстоўваюць БТР-80, аўтаматычныя гранатамёты. Пра гарматы гаворкі няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.