Кіраўнік Еўрапарламента распавёў, як можна адмяніць Brexit
Працэдура выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза можа быць адмененая, калі на датэрміновых парламенцкіх выбарах жыхары каралеўства выберуць новы ўрад. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце The Guardian распавёў прэзідэнт Еўрапарламента Антоніа Таяні.
Палітык мяркуе, што калі новы ўрад адменіць рашэнне пра выхад Вялікабрытаніі з ЕС, то "нават не спатрэбіцца судовае разбіральніцтва". Па яго словах, якія перадае РБК, працэдура гэтай адмены "вельмі ясная". Таяні дадаў, што ён быў бы вельмі рады, калі б Вялікабрытанія пажадала застацца ў Еўрасаюзе, і што гэтае рашэнне падтрымаюць усе краіны-чальцы ЕС.
Акрамя таго, Таяні прыгразіў накласці вета на любую здзелку па Brexit, калі яна не будзе гарантаваць, што ў Вялікабрытаніі будуць у поўным аб'ёме выконвацца правы грамадзян ЕС. Па словах прэзідэнта Еўрапарламента, гэта заўсёды будзе трапляць пад юрысдыкцыю Еўрапейскага суда.
Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Вялікабрытаніі прызначаныя на 8 чэрвеня.