Кіраўнік Гомельшчыны заклікае заводы скарачаць адміністрацыю?
Канкурэнтаздольнасць тавараў, якія выпускаюць прадпрыемствы Гомельскай вобласці, можна палепшыць за кошт зніжэння выдаткаў, у тым ліку невытворчых. Такую заяву зрабіў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік падчас сустрэчы з працоўнымі калектывамі Цэнтральнага раёна Гомеля. Кіраўнік вобласці адзначыў, што гэта тычыцца і буйных прадпрыемстваў, кшталту “Камінтэрна”, “8 Сакавіка” і “Спартака”. Хоць яны і выйшлі на сусветны ўзровень па тэхнічным аснашчэнні, але ў іх перыядычна ўзнікаюць праблемы з рэалізацыяй прадукцыі. На думку Уладзіміра Дворніка, асноўная прычына тут у высокім сабекошце вырабаў, таму трэба зніжаць невытворчыя выдаткі.
Сярод такіх невытворчых выдаткаў старшыня аблвыканкама назваў штатныя расклады адміністрацый заводаў і фабрык, якія застаюцца без зменаў. Ён лічыць патрэбным прыбраць лішнія звёны і пераразмеркаваць функцыі, што дасць істотную эканомію, перадае БЕЛТА.
Фота: БЕЛТА