Кіраўнік IIHF: рана казаць, калі ЧС па хакеі пройдзе ў Мінску і Рызе
tut.by
Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску і Рызе, які мае адбыцца ў 2021 годзе, можа быць перанесены на год. Такую магчымасць 22 сакавіка не выключыў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель.
"Усе далейшыя рашэнні будзе прымаць савет IIHF, у нас кантракт з Беларуссю і Латвіяй на наступны год, з Фінляндыяй — на 2022-і. На сёння статус такой: наступны чэмпіянат пройдзе ў Беларусі і Латвіі, але ўсё можа памяняцца", — сказаў кіраўнік IIHF.
Фазель кажа, што пакуль "рана казаць пра тое, калі будзе праведзены чэмпіянат свету ў Мінску і Рызе, неабходна сачыць за сітуацыяй крок за крокам", аднак, паводле яго слоў, "ва ўмовах сённяшняга дня проста немагчыма правесці чэмпіянат: усе лігі, нават КХЛ і НХЛ, адменены".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.