Кіраўнік МАРГ абяцае зніжкі на тавары для "пэўных груп насельніцтва"
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вядзе перамовы з гандлёвымі сеткамі, каб яны давалі зніжкі для некаторых груп насельніцтва. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» заявіў кіраўнік ведамства Аляксей Багданаў.
Падпісаць адпаведнае пагадненне паміж МАРГ і гандлёвымі сеткамі плануецца на пачатку 2022 года.
"Гандлёвыя сеткі возьмуць на сябе частку сацыяльных абавязацельстваў і будуць прадастаўляць скідкі на сацыяльна значныя тавары для пэўных груп насельніцтва", — паведаміў міністр.
Па яго словах, гэты механізм дазволіць стрымаць інфляцыю і забяспечыць небагатыя слаі насельніцтва якасным таварам. Пагадненне павінна запрацаваць у сярэдзіне студзеня 2022-га, абяцае Багданаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.